Даведка

Адказы на распаўсюджаныя пытанні па карыстанні дадаткам

  • Для чаго патрэбны раздзел “Скарбонка”?

    Усе практыкаванні дадатка падзелены на тэмы, якія прадстаўлены ў раздзеле “Скарбонка”. Вы можаце самастойна абраць тую, з лексікай якой хацелі б пазнаёміцца або замацаваць. Майце на ўвазе, што для кожнай тэмы прапануецца тры ўзроўні складанасці.

  • Як змяніць узровень складанасці практыкаванняў?

    Каб змяніць узровень складанасці, у раздзеле "Скарбонка" ў верхнім левым вуглу экрана націсніце на кнопку з лічбай, якая абазначае ўзровень складанасці. Абярыце патрэбны вам узровень і захавайце яго.

  • Ці маецца магчымасць прайсці практыкаванні паўторна?

    Калі вы прайшлі практыкаванні па адной або некалькіх тэмах і лічыце патрэбным паўтарыць пройдзены матэрыял, націсніце на кнопку “Замацаваць веды”. Пройдзеныя раней практыкаванні будуць прапаноўвацца вам ў выпадковым парадку.

  • Што рабіць, калі вы знайшлі ў практыкаванні памылку?

    Калі вы заўважылі памылку ў практыкаванні, націсніце на “сцяжок” у ніжнім правым вуглу экрана, апішыце праблему і адпраўце паведамленне.

  • Для чаго патрэбны раздзел “Медыятэка”?

    Медыятэка ўключае разнастайны літаратурны матэрыял для дзяцей і дарослых. Яго можна скарыстоўваць наўпрост для чытання, папаўнення слоўнікавага запасу, а таксама ў мэтах самаразвіцця. Пры жаданні вы можаце адфільтраваць кантэнт медыятэкі па катэгорыях.

  • Для чаго патрэбны раздзел “Профіль”?

    У профілі вы зможаце адсочваць сваю паспяховасць падчас заняткаў: досвед, манеты і скіл. Акрамя гэтага, там знаходзяцца спасылкі на даведку і кантакты.

  • Як змяніць тэму афармлення дадатка?

    Вы можаце знайсці пераключальнік тэмы афармлення дадатка ў вашым профілі ў верхнім правым вуглу.

  • Як можна скарыстаць заробленыя манеты і досвед?

    На дадзены момант манеты і досвед наўпрост адлюстроўваюць ваш прагрэс у навучанні і не могуць быць выкарыстаныя.

У вас усё яшчэ ёсць пытанні?

Паглядзіце раздзел кантактаў, каб выбраць прыдатны спосаб сувязі
Адкрыць кантакты