Гэты дадатак узнік, з аднаго боку, як працяг праекта “Скарбонка гульняў” (ужо не раз гучалі пытанні, ці будуць электронныя версіі настолак), а, з другога боку, як аўтарская версія Duolingo па-беларуску. То бок, гэта кантэнт для тых, хто хацеў бы без асаблівага напружання і грашовых выдаткаў бавіць час па-беларуску і адначасова ўдасканальваць сваё маўленне.
Вас чакаюць займальныя гульнявыя практыкаванні рознага ўзроўню складанасці (і для дзяцей, і для дарослых), а таксама віктарыны, загадкі, рэбусы і разнастайны літаратурны матэрыял. Мы будзем увесь час удасканальваць і насычаць дадзены кантэнт новымі матэрыяламі.
Дадатак “ДАМОЎ” – гэта прадукт каманднай працы прафесіяналаў: праграміста, мастака, настаўніка-практыка, аўтара настольных гульняў і вучэбных дапаможнікаў па развіццю маўлення для школьнікаў і дашкольнікаў
Мы прапануем свой праект і дзецям, і дарослым (незалежна ад узросту); кожны можа знайсці для сябе кантэнт, які адпавядае розным узроўням складанасці і зацікаўленасці
Урокі ў дадатку грунтуюцца на разнастайным літаратурным матэрыяле. Яны спалучаюць вучэбныя практыкаванні з гульнёй, што робіць іх выкананне максімальна простым і прыцягальным
Вы праверыце (або ўдасканаліце) свае веды па беларускай мове і літаратуры (разам з тым будзеце развіваць увагу, памяць, лагічнае мысленне), адкрыеце для сябе нешта новае і атрымаеце добрыя адзнакі па роднай мове без лішніх грашовых выдаткаў